Пасля скандалу з Крысцінай Ціманоўскай некаторыя спартоўцы вырашылі не вяртацца або пакінуць Беларусь, паведамляе «Еўрарадыё».
Лёгкаатлеты Яна Максімава і ейны муж Андрэй Краўчанка пастанавілі не вяртацца ў Беларусь з Нямеччыны і засталіся ў гэтай краіне.
«На вялікі жаль, цяпер там (у Беларусі. – Belsat.eu) можна страціць не толькі свабоду, але і пазбавіцца жыцця», – напісала Яна Максімава ў сваім Instagram.
Акрамя гэтага, Канстанцін Якаўлеў, трэнер гандбольнага клубу «Віцязь» і актывіст незалежнага аб’яднання спартоўцаў ,зʼехаў ва Украіну. Раней спартоўца каралі адміністратыўным арыштам.
Вядома, што лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заўтра вылеціць у Польшчу, дзе атрымае прытулак пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа.
СК belsat.eu