«Джунглі» знікнуць да канца гэтага тыдня.
Улады Францыі прыступілі да эвакуацыі нелегальных імігрантаў у межах поўнай ліквідацыі «Джунгляў», стыхійнага лагеру ўцекачоў у французскім партовым горадзе Кале.
Мясцовыя ўлады адправілі ў лагер каля 60 аўтобусаў, якія павінны адвезці ўцекачоў у адмысловыя цэнтры размяшчэння па ўсёй Францыі у іх размесцяць 6–8 тысячаў мігрантаў.
За бяспекай падчас эвакуацыі людзей сочыць тысяча паліцыянтаў і жандараў.
Напярэдадні кіраўнік МУС Францыі Бэрнар Казэнёў заявіў журналістам, што закрыццё лагера ў Кале «непазбежнае», паколькі ўлады знайшлі месца, дзе могуць размясціць уцекачоў.
Раней прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заяўляў, што лагер для нелегальных імігрантаў у Кале будзе дэмантаваны да канца гэтага года.
Лагер бежанцаў у Кале стаў найбуйнейшым перавалачным пунктам для ўцекачоў, якія спрабуюць перабрацца праз Францыю ў Вялікую Брытанію.
ДД