Сяргея Ціханоўскага за кратамі асудзілі яшчэ на 1 год і 6 месяцаў зняволення


У Жодзінскай турме адбыўся выязны суд у справе палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Вязня судзілі паводле крымінальнай справы за непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы, піша прэсавая служба Генпракуратуры.

Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Палітвязня Сяргея Ціханоўскага, якога раней асудзілі на 18 гадоў зняволення, у турме абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. У Жодзінскай турме адбылося выязное судовае паседжанне, падчас якога так званыя суддзі і пракуроры абвесцілі, што «Ціханоўскі са жніўня па лістапад 2022 года неаднаразова дапускаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі ўстановы, у тым ліку парушаў парадак адбывання пакарання, не рэагаваў на законныя патрабаванні супрацоўнікаў, грубіяніў ім, правакаваў сукамернікаў».

Сяргей Ціханоўскі не прызнаў сваёй віны.

Тым не менш суддзя прызначыў палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў. Па сукупнасці прысудаў Сяргею Ціханоўскаму вызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў 9 месяцаў 5 дзён з адбываннем 2 гадоў 5 месяцаў 18 дзён у турме, а астатняга тэрміну – у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Hавiны
Сяргей Ціханоўскі сустракае свае трэція народзіны за кратамі. Яму споўнілася 44 гады
2022.08.18 13:46

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў