Футбаліст з Беларусі будзе выступаць у Андоры. Пару гадоў таму такое немагчыма было ўявіць


Васьміразовы чэмпіён Беларусі ў футболе ў складзе БАТЭ працягне гуляць у Андоры. Максім Валадзько выклаў фота свайго прыезду ў краіну ў сваім Instagram.

Максім Валадзько ў Андоры.
Фота: Максим Володько / Instagram

29-гадовы Максім Валадзько прыехаў у краіну, насельніцтва якой усяго 76 тысяч чалавек, каб падпісаць кантракт з камандай «Санта-Каломна», гадавы бюджэт клубу якога 130 тысяч еўра, а насельніцтва мястэчка, дзе базуецца клуб – 3 тысячы чалавек.

У рэйтынгу ФІФА Андора займае 156-е месца (Беларусь – 96-я), з еўрапейскіх краін паказнік горшы толькі ў Малдовы.

Валадзько нядаўна пакінуў БАТЭ і стане першым легіянерам у гэтай краіне. Раней цяжка было ўявіць беларускага футбаліста ў клубах Андоры з прычыны паўаматарскага ўзроўню, сёння рэаліі такія, што футбаліст аднаго з лідараў беларускага футболу гатовы з’ехаць у пяты клуб Андоры і 427-ы клуб свету (у БАТЭ ў гэтым рэйтынгу 93-я пазіцыя), абы не гуляць у Беларусі.

Нагадаем, што гэтай зімой футбольны чэмпіянат Беларусі пакінула больш як сто гульцоў, што прывяло да рэзкага падзення ўзроўню чэмпіянату. Гэта адбілася на выступленні ў еўракубках: беларускія каманды вылецелі з міжнародных спаборніцтваў на ранніх стадыях і ўпершыню сталі горшай футбольнай асацыяцыяй Еўропы, заняўшы апошняе 55-е месца.

Hавiны
Тры з чатырох беларускіх футбольных клубаў вылецелі з Лігі канферэнцыяў
2022.07.29 10:39

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў