Сакратар РНБА Украіны: Крэмль узяў Беларусь у ядравыя закладнікі


Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў пракаментаваў на сваёй старонцы ў Twitter заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядравай зброі.

«Заява Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі – крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны – максімальна павышае ўзровень негатыўнага ўспрымання і агульнага адпрэчання ў беларускага грамадства Расеі і Пуціна. Крэмль узяў Беларусь у ядравыя закладнікі», – адзначыў Данілаў.

Гэта пакуль адзіная рэакцыя на заявы Пуціна з боку афіцыйных асобаў Украіны.

Раней сітуацыю з размяшчэннем тактычнай ядравай зброі ў Беларусі пракаментавалі ў Мінабароны ЗША і МЗС Нямеччыны.

Hавiны
У ISW лічаць словы Пуціна пра ядравую зброю ў Беларусі «інфармацыйнай аперацыяй»
2023.03.26 10:26

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў