Беларусу на ўкраінска-польскай мяжы зноў сапсавалі пашпарт


Ва ўкраінскім пункце пропуску Устылуг на мяжы з Польшчай украінскія памежнікі сапсавалі пашпарт чарговаму беларусу, паведамляе «Free Belarus Center».

Крыніца: freebelaruscenter/Instagram

Супрацоўнікі ўкраінскай мытні паставілі ў пашпарце беларуса адзнаку аб перасячэнні мяжы на старонцы з асабістым подпісам, не прызначанай для гэтага.

Пасля такога пашпартнага кантролю дакумент могуць прызнаць несапраўдным.

Гэта не першы выпадак псавання беларускіх пашпартоў украінскімі памежнікамі. Гэтак, у канцы сакавіка ў прапускным пункце Рава-Руская на мяжы Украіны з Польшчай некаторыя супрацоўнікі ўкраінскай мытні з уласнай ініцыятывы ў некаторых пашпартах беларусаў пісалі фразу «Слава Украіне!» унутры дакумента ці на першай старонцы.

Крыніца: mostmedia.io
Інфаграфіка
Візавае пытанне. Як свет адкрыўся для Украіны і закрываецца для Беларусі і Расеі
2022.08.15 21:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў