Прыгожын зарэгістраваў кампанію ў Асіповіцкім раёне. Статутны капітал – 200 рублёў


Яўгеній Прыгожын у Беларусі стаў кіраўніком нядаўна створанай кампаніі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг». Такія звесткі змяшчаюцца ў Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і ІП Мінюсту Беларусі, піша Reform.by.

Лідар баевікоў «групы Вагнера» Яўгеній Прыгожын. 8 лютага 2023 года.
Фота: канал баевікоў «групы Вагнера» / Telegram

Паводле выдання, ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» са статутным фондам у 200 рублёў было зарэгістраванае Магілёўскім аблвыканкамам 19 ліпеня і атрымала УНП 791314882. Яго адрас рэгістрацыі – Асіповіцкі раён, вёска Цэль, вул. Усходняя, д. 2 а. Менавіта ў гэтай вёсцы знаходзіцца палявы лагер, куды прыбылі баевікі ПВК Вагнэра з Расеі.

Асноўным відам дзейнасці новай кампаніі заяўлена «Кіраванне нерухомай маёмасцю».

100% уладальнік беларускай кампаніі – расейскае ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» (1037843002515), а «кіраўніком» пазначаны Яўгеній Прыгожын. Расейская кампанія дзейнічае з 2003 года.

Каментар
Найміты могуць быць скарыстаныя супраць Лукашэнкі
2023.07.21 14:59

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў