Швейцарская кампанія Stadler сыходзіць з Беларусі


Міністр транспарту Літвы Марыус Скуодзіс заявіў пра тое, што кампанія Stadler сышла з Беларусі або знаходзіцца ў працэсе сыходу і больш не займаецца выпускам сваёй прадукцыі на тэрыторыі беларускай дзяржавы.

Цягнік «Stadler».
Фота: Беларуская Чыгунка

Марыус Скуодзіс таксама адзначыў, што швейцарскі канцэрн па вытворчасці цягнікоў «Stadler Rail», які зробіць для Літвы 15 электрычных і акумулятарных цягнікоў коштам больш за 200 мільёнаў еўра, не будзе выкарыстоўваць дэталяў са свайго заводу ў Менску.

«Наколькі я ведаю з агульнай інфармацыі, вытворчасць там ужо не вядзецца, прадпрыемства сышло або знаходзіцца ў працэсе сыходу», – падкрэсліў міністр.

Вядома, што швейцарская кампанія «Stadler» не рабіла заяваў аб сыходзе з беларускага рынку. Пачынаючы з 2014 года філіял кампаніі працаваў у горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў