Палітвязня, асуджанага на 15 гадоў калоніі, будуць судзіць ізноў


Гомельскі абласны суд 25 лістапада ў закрытым рэжыме пачне разглядаць новую справу супраць 33-гадовага Андрэя Паднябеннага. Ён ужо асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

Андрэй Паднябенны. Крыніца: prisoners.spring96.org

У канцы чэрвеня гэтага года Андрэя Паднябеннага ўжо асудзілі на 15 гадоў калоніі за падпал аўтамабіля начальніка ўпраўлення ДВП, пракол апонаў у 39 тралейбусах і адміністраванне тэлеграм-каналу.

Мужчыну выставілі шэраг цяжкіх артыкулаў: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 («Пашкоджанне чужой маёмасці»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 («Акт тэрарызму»). Прысуд вынес Анатоль Сотнікаў.

Паднябеннага таксама залучылі ў «спіс тэрарыстаў».

Гэтым разам Андрэю інкрымінуюць спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады і распальванне іншай сацыяльнай варожасці – усяго 4 крымінальныя артыкулы.

Паднябенны мае расейскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства.

Тыдзень
У рукі сілавікоў трапілі кантакты 10 тысяч беларусаў, якія пісалі ў «ЧКБ»? Ціханоўская ў Канадзе. Топ-навіны за тыдзень
2022.11.20 23:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў