У выніку абстрэлу Херсону загінула як мінімум 6 чалавек


Днём 21 лютага расейскія войскі абстралялі цэнтр Херсону, ёсць траплянне ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе было шмат людзей. У выніку абстрэлу ёсць загінулыя і параненыя.

Вынікі «прылёту» ў Херсоне 21 лютага 2023 года.
Фота: Оперативне командування «Південь» / Facebook

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведамляе аб «прылётах» на прыпынак грамадскага транспарту, а таксама ў краму і шматпавярховыя жылыя дамы. На гэты момант вядома пра 6 загінулых і 12 параненых.

«Проста падчас прамовы крывавага дыктатара Пуціна аб «Мы не ваюем з народам Украіны» рашысты расстрэльвалі мірны Херсон і Ачакаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню», – заявіла аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

Вынікі «прылёту» ў Херсоне 21 лютага 2023 года.
Фота: Оперативне командування «Південь» / Facebook
Вынікі «прылёту» ў Херсоне 21 лютага 2023 года.
Фота: Оперативне командування «Південь» / Facebook
Вынікі «прылёту» ў Херсоне 21 лютага 2023 года.
Фота: Оперативне командування «Південь» / Facebook

Паведамляецца, што па ўсім горадзе выпушчаныя прынамсі 20 залпаў з сістэмаў «Град», якія трапілі ў жылыя кварталы, аб’екты крытычнай інфраструктуры, дзіцячы садок, шпіталь, прыватныя гаражы і аўтамабілі. Таксама ёсць інфармацыя аб траплянні ракетаў у жылы дом у цэнтры гораду.

Вынікі «прылёту» ў Херсоне 21 лютага 2023 года.
Фота: Оперативне командування «Південь» / Facebook
Вынікі «прылёту» ў Херсоне 21 лютага 2023 года.
Фота: Оперативне командування «Південь» / Facebook

У горадзе Ачакаў расейскія вайскоўцы працягнулі абстрэл партовай інфраструктуры, адзін чалавек паранены.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў