Сёння, 21 лютага, тэлеграм-канал ЦВК адрэагаваў на смс, якія ўжо некалькі дзён прыходзяць выбарнікам.
У паведамленнях было напісана, што праз каронавірус «рэферэндум» пераносіцца на 10 красавіка.
«Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе, што дадзеныя паведамленні з’яўляюцца фэйкам», – гаворыцца ў паведамленні ЦВК.
«Рэферэндум» наконт зменаў у Канстытуцыі пройдзе, як і абвяшчаў раней ЦВК, 27 лютага, участкі для галасавання будуць адкрыты з 8.00 да 20.00. Датэрміновае галасаванне пачнецца 22 лютага.
МГМ, belsat.eu