У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі. Пацярпелі тры асобы


Недалёка ад Любліна ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларусамі. Ён з’ехаў у кювет. Тэлеканал TVP3 паведамляе, што пацярпелі тры асобы.

Наступствы ДТЗ з аўтобусам з беларусамі. Вандзін (Wandzin), Польшча. 21 студзеня 2023 года.
Фота: tvn24.pl

ДТЗ адбылося сёння ўначы ў горадзе Вандзіне ля Любліна. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца выбраў няправільную хуткасць ва ўмовах снегападу і не даў рады кіраванню на закругленні дарогі.

У выніку аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Наступствы ДТЗ з аўтобусам з беларусамі. Вандзін (Wandzin), Польшча. 21 студзеня 2023 года.
Фота: Policja Lubelska / tvp.pl

У салоне былі 37 асобаў, пацярпелі трое. Радыё RMF паведамляе, што сур’ёзных траўмаў у іх няма, пераважна – сінякі.

Кіроўца быў цвярозы.

Аўтобус выконваў рэйс у Італію. Пасажыраў на час чакання рэзервовага транспарту адвезлі ў гасцініцу.

Уначы ў Польшчы пачаўся снегапад, медыі пішуць пра павелічэнне колькасці ДТЗ у краіне, абрывы электралініяў і складаную сітуацыю на дарогах.

Hавiны
Адразу два ДТЗ. Чарговы аўтобус з Беларусі ў Польшчы трапіў у аварыю
2022.10.22 16:26

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў