Партрэт Бяляцкага зʼявіцца насупраць беларускай амбасады ў Вільні


Хуткім часам побач з амбасадай Беларусі ў Літве з’явіцца напамін дыпламатам пра лёс Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. На будынку насупраць дыпламатычнай місіі ствараюць мурал з выявай праваабаронцы, які адбывае турэмны тэрмін. Аб гэтым паведамляе «Радыё Свабода».

Мурал з выявай Алеся Бяляцкага ствараюць у Вільні.
Фота: «Радыё Свабода» / svaboda.org

У сталіцы Літвы каля амбасады Беларусі ствараюць мурал з выявай палітзняволенага Алеся Бяляцкага. Праца над муралам пачалася ўчора, 19 снежня. Мастакі з лабараторыі «Kiaurai sieńs» і калектыву «Gyva Grafika» малююць вялізны партрэт палітвязня на фасадзе прагімназіі імя Сымона Даўкантаса. Побач з партрэтам размешчаны хэштэг-заклік вызваліць Бяляцкага з-за кратаў і вокліч «Жыве Беларусь!»

Паведамляецца, што ініцыявала праект Міністэрства замежных спраў Літвы, а падтрымаў яго праваабарончы цэнтр «Вясна».

Hавiны
Што Алесь Бяляцкі хацеў бы сказаць на Нобэлеўскай лекцыі. Жонка перадала ягоныя словы
2022.12.10 15:52

Алесь Бяляцкі – заснавальнік і нязменны старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) з 2007 да 2016 гг. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Спачатку яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), але цяпер яму выстаўленыя іншыя абвінавачанні паводле арт. 228 КК («Кантрабанда») і ч. 2 арт. 342 КК («Фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Бяляцкага ўсё яшчэ не судзілі, а толькі працягвалі тэрмін утрымання пад вартаю. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Hавiны
За вызваленне Алеся Бяляцкага падпісаліся звыш 80 тысяч чалавек
2022.11.11 12:37

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў