Байдэн: пагроза прымянення Пуціным тактычнай ядравай зброі – рэальная


Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн заявіў у панядзелак, 19 чэрвеня, што пагроза прымянення тактычнай ядравай зброяй з боку Уладзіміра Пуціна цалкам рэальная, піша Reuters.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Фота: Flickr / The White House

Прэзідэнт ЗША непакоіцца, што Пуцін можа сапраўды прымяніць ядравую зброю.

«Калі я быў тут каля двух гадоў таму і казаў, што непакоюся аб высыханні ракі Каларада, усе глядзелі на мяне як на вар’ята, – сказаў Байдэн групе донараў у Каліфорніі ў панядзелак, 19 чэрвеня. – Яны паглядзелі на мяне так, калі я сказаў, што непакоюся аб тым, што Пуцін прыменіць ядравую зброю. Гэта праўда».

Напярэдадні, у суботу 17 чэрвеня Байдэн назваў заявы Пуціна аб тым, што тактычная ядравая зброя ўжо ў Беларусі, абсалютна безадказнымі.

На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь пачалі завозіць тактычную ядравую зброю, мацнейшую за бомбы, якія ЗША скінулі на Хірасіму і Нагасакі ў 1945 годзе.

Аналітыка
Ці павялічваецца пагроза ўступлення Беларусі ў вайну пасля размяшчэння ядравай зброі?
2023.06.19 20:25

ЗША раней заяўлялі, што не збіраюцца змяняць сваю пазіцыю ў дачыненні стратэгічнага ядравага ўзбраення ў адказ на разгортванне расейскай ядравай зброі ў Беларусі, і не бачаць ніякіх прыкметаў таго, што Расея рыхтуецца прымяніць ядравую зброю.

Аналітыка
Ядравая зброя ў Беларусі – што рабіць беларусам і Захаду? Адмысловае выданне «Белсату»
2023.06.17 15:47

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў