The Guardian: Назарбаеў у Казахстане і вядзе жорсткія перамовы з Такаевым за ўладу


З 28 снежня мінулага году першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў знік з публічнай прасторы і яго месцазнаходжанне не вядомае. Выказваюцца меркаванні, што ён збег з краіны, або цяжка хворы, гучыць, што ён памер. Брытанскае выданне The Guardian піша, што насамрэч Назарбаеў усё яшчэ ў краіне, ён жывы і вядзе «лютыя перамовы» з Такаевым аб пераразмеркаванні актываў.

Павалены помнік Назарбаеву ў Талдыкаргане, Казахстан. 5 студзеня 2022 года.
Фота: kaztag_tg / Telegram

Выданне The Guardian паведамляе, што Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў Казахстане.

«Паводле маёй інфармацыі на сёння: Назарбаеў жывы, і з Такаевым вядуцца лютыя перамовы аб перадзеле актываў, здабычы і арэнды», – сказаў былы дарадца першага прэзідэнта Казахстана Ермухамет Ертысбаеў.

Былы чыноўнік сцвярджае, што барацьба за ўладу ў Казахстане не завершылася і яе вынік невядомы.

Але дакладна вядома, кажа Ермухамет Ертысбаеў, што эпоха Назарбаева скончылася. Гэта відавочна з таго, што да гэтага часу не адрамантаваныя пашкоджаныя помнікі елбасы, знішчаныя ўказальнікі з назвамі вуліц імя Назарбаева таксама не адноўленыя.

Hавiны
Яшчэ два сваякі Назарбаева, зяць і пляменнік, страцілі высокія пасады ў Казахстане
2022.01.17 09:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў