Выданне «Маланка Медыя» залічылі ў экстрэмісты


Праект «Маланка Медыя» залічаны ў экстрэмісцкія фармаванні «за публічныя заклікі да санкцыяў». Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал праекту са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.

Каця Пытлева, вядоўца «Маланка Медыя». Вільня, Літва. 19 траўня 2021.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

На рашэнне МУС ад 15 лютага рэдакцыя «Маланка» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Журналісты нібыта заклікалі публічна да санкцыяў і займаліся «арганізацыяй дзейнасці для падрыхтоўкі ўчынення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, цяпер дзейнасць «Маланкі» забароненая на тэрыторыі Беларусі, а ўдзельнікі праекту і асобы, што ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам рэдакцыі, прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання і могуць панесці адказнасць паводле арт. 361-1 КК Беларусі (да 7 гадоў пазбаўлення волі).

Першае выданне праекту «Маланка» выйшла 4 жніўня 2020 года. У жывым эфіры гаворка ішла пра тое, што адбываецца на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў