Памерла цяжарная жанчына, параненая пры атацы на радзільню ў Марыупалі


У Марыупалі памерла адна з цяжарных жанчын, якая падчас авіяўдару расейскіх войскаў была ў радзільным доме. Пра гэта паведаміла журналістка «Голоса Америки» Ася Доліна ў Facebook.

Украінскія супрацоўнікі МНС і валанцёры выносяць параненую цяжарную жанчыну. Марыупаль, Украіна. 9 сакавіка 2022 года.
Фота: АП / Яўген Малалетка

«Першая цяжарная дзяўчына з відэа/фотарэпартажаў з месца бамбавання дзіцячай больніцы № 3 у Марыупалі (радзільня), тая, якую выносілі на насілках, не выжыла. Яе ненароджанае дзіця таксама не выжыла», – паведаміла журналістка.

Паводле яе, гэтую інфармацыю пацвердзіў фатограф Яўген Малалетка, які ў той дзень рабіў фотарэпартаж з месца падзеяў.

Яшчэ адна з пацярпелых падчас абстрэлу больніцы парадзіх – Мар’яна Падгурская – нарадзіла дзяўчынку.

Фота
У Марыупалі расейскія войскі разбамбілі дзіцячую больніцу
2022.03.09 22:10

У Марыупалі 9 сакавіка расейскія войскі нанеслі авіяўдар па дзіцячай больніцы і радзільні. Корпус, дзе нядаўна лячыліся дзеці, быў цалкам разбураны. У выніку выбуху загінулі трое асобаў, уключна з маленькай дзяўчынкай, і 17 былі параненыя, сярод іх – цяжарныя жанчыны, дзеці і лекары.

Раней міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў пацвердзіў, што расейскія войскі свядома атакавалі радзільню ў Марыупалі. Але, паводле яго, тая «даўно захопленая батальёнам «Азоў» ды іншымі радыкаламі».

Hавiны
Папа Францішак: «У імя Госпада я прашу вас спыніць гэтую бойню»
2022.03.13 18:04

ПС belsat.eu

Стужка навінаў