BYPOL: у вёсцы Цэль будуюць дом для вагнэраўцаў


Аб’яднанне сілавікоў Беларусі BYPOL паведамляе, што ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі будуюць дом для байцоў ПВК Вагнэра.

ПВК Вагнэра. Крыніца: slovoidilo.ua

Дом, імаверна, будзе мець дзевяць паверхаў. Ён прызначаецца для наймітаў ПВК і іхных сем’яў, якія маюць прыехаць пасля сканчэння будаўніцтва.

Паводле BYPOL, цяпер на тэрыторыі Беларусі каля 200–300 вагнэраўцаў, якія займаюцца навучаннем беларускіх вайскоўцаў на розных палігонах Беларусі.

Намёты ў лагеры каля вёскі Цэль працягваюць разбіраць і вывозіць. У тых 60 намётах, што яшчэ застаюцца, ніхто не жыве.

Пасля няўдалага расейскага мяцяжу Яўгенія Прыгожына і «прыватнай вайсковай кампаніі» Вагнэра Аляксандр Лукашэнка запрасіў частку баевікоў і іхнага лідара пад «гарантыі бяспекі». Нават пасля раптоўнай смерці Прыгожына частка ягоных баевікоў засталася ў Беларусі. Паступова яны пачалі раз’язджацца, але некаторыя застаюцца ў Беларусі: пад крылом камандуючага ўнутраных войскаў Мікалая Карпянкова вучаць сілавікоў.

Hавiны
«BELPOL»: У Беларусі сабраліся легалізаваць баевікоў ПВК Вагнэра
2024.03.06 18:45

ПВК Вагнэра – незаконнае ўзброенае фармаванне, паводле і расейскіх, і беларускіх законаў. Але Крэмль актыўна выкарыстоўваў групоўку ў сваіх інтарэсах у іншых краінах, баевікі ваявалі ў краінах Афрыкі і бяруць актыўны ўдзел у вайне ва Украіне. Іх падазраюць у шматлікіх ваенных злачынствах.

Як сцвярджае BELPOL, у Беларусі вырашылі легалізаваць перабыванне баевікоў ПВК Вагнэра і іншых такіх фармаванняў, запісаўшы іх у беларускія вайсковыя часткі. Дзеля гэтага, паводле BELPOL, у бліжэйшы час у беларускае заканадаўства ўнясуць змены, якія рэгламентуюць вайсковую службу паводле кантракту замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.

Агляд
Вагнэраўцы ў Беларусі: колькі засталося і чым яны займаюцца?
2024.03.01 18:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў