З'явіўся сайт з інфармацыяй аб пашпартах іншаземца, якія беларусы могуць атрымаць у розных краінах


Народныя Амбасады Беларусі пры ўдзеле Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета стварылі сайт pashpart.org. На ім можна знайсці падрабязныя інструкцыі аб парадку атрымання праязнога дакументу замежніка са спасылкамі на законы 29 краінаў, у якіх існуе такая магчымасць.

Беларускі пашпарт і польскі праязны дакумент для замежніка
Беларускі пашпарт і польскі праязны дакумент для замежніка.
Фота: Белсат

Новы інфармацыйны рэсурс, створаны ў дапамогу беларусам, пацярпелым ад адмовы рэжыму мяняць і выдаваць пашпарты за мяжой

«Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі ў распрацоўцы, але мы ўсведамляем, што беларусам трэба вырашаць пытанне з дакументамі тут і цяпер. Таму прадстаўніцтва па замежных справах падтрымлівае ініцыятыву Народных Амбасадаў па стварэнні сайта pashpart.org з інфармацыяй аб магчымасцях атрымання «пашпарта замежніка» ў розных краінах», – заявіў намеснік Святланы Ціханоўскай па Пераходнаму кабінету Валер Кавалеўскі.

Таксама ён дадаў, што акрамя праекту нацыянальнага пашпарта Беларусі, будзе весціся праца з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганізацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдур легалізацыі і атрымання беларусамі праязных дакументаў у розных краінах.

Нагадаем, 7 верасня пачаў дзейнічаць указ Лукашэнкі, паводле якога консульствы і амбасады больш не могуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Для атрымання, абмену або падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта давядзецца ехаць у Беларусь.

Hавiны
У Літве беларусам абяцаюць выдаваць пашпарты замежнікаў. Але не ўсім
2023.09.11 13:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў