З Беларусі на Данбас вывозяць вайсковую тэхніку


З 30 верасня з Беларусі ў Расею па чыгунцы пачалі вывозіць вайсковую тэхніку. Ужо вывезлі дзясяткі танкаў і ракет, паведамляе Telegram-канал «Сообщество железнодорожников Беларуси».

Расейская вайсковая тэхніка ў Беларусі.
Фота: zloyodessit/Telegram

З Беларусі ў Расею вайскоўцы вывозяць тэхніку і боепрыпасы. Чыгуначнікі заўважылі, што яшчэ 30 верасня са станцыі Готня выправілі 72 вагоны на станцыю Урэчча дзеля пагрузкі ваеннай тэхнікі. Састаў з тэхнікаў накіравалі ў Бранск, а адтуль у Готню.

З 1 да 9 кастрычніка на станцыі Урэчча вайскоўцы адгрузілі 20 баявых танкаў Т-72А. Бронемашыны адправілі ў накірунку Данецку.

Раней вайскоўцы вывезлі часткі боепрыпасаў з 46-га арсенала ракет і боепрыпасаў Узброеных сілаў Беларусі ў Расею.

Аналітыка
Канец IT-эпохі, дно ў эканоміцы і прага гвалту: эксперты – аб сітуацыі ў Беларусі
2022.09.28 20:30

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў