Польшча ўсталёўвае на мяжы з Беларуссю супрацьтанкавыя рагачы


Польскія вайскоўцы працягваюць умацоўваць мяжу з Беларуссю і Расеяй. У сакавіку беларускі ўчастак пачалі ўзмацняць супрацьтанкавымі збудаваннямі, паведаміў міністр нацыянальнай абароны краіны Мар’юш Блашчак. У лютым польскія вайскоўцы пачалі ўсталяванне абарончых збудаванняў на мяжы з Калінінградскай вобласцю.

Польшча ўмацоўвае мяжу з Беларуссю.
Фота: mblaszczak / Twitter

«У лютым пачалося будаўніцтва абарончых збудаванняў на мяжы з Калінінградскай вобласцю. Сёння вайскоўцы прыступілі да будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы з Беларуссю. Гэта частка нашай стратэгіі абароны і стрымлівання», – напісаў міністр у Twitter.

У прыватнасці, польска-беларуская мяжа ўмацоўваецца супрацьтанкавымі рагачамі.

Польшча ўмацоўвае мяжу з Беларуссю.
Фота: mblaszczak / Twitter

Нагадаем, мінулаю восенню Польшча завяршыла будаўніцтва 187-кіламетровага плоту на мяжы з Беларуссю. Яго вышыня складае 5,5 м. Агароджа зробленая са сталёвых панэляў вышынёю 4,5 м з калючым дротам наверсе.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў