Летась кантрабанда цыгарэтаў з Беларусі ў Літву зменшылася больш як у 2,5 разу


Летась літоўскія мытнікі заўважылі рэзкі спад плыні кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі. Беларускі расследавальніцкі цэнтр высвятляў, з чым гэта звязана.

Кантрабанда цыгарэтаў у Літве.
Фота: vsat.lrv.lt

Літоўская мытня звярнула ўвагу, што летась плынь кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі скарацілася больш як у 2,5 разу. Літоўцы думаюць, што гэта звязана з міжнароднымі санкцыямі супраць Беларусі і Расеі. Скараціліся пастаўкі калійных угнаенняў і драўніны, што раней служылі прыкрыццём для нелегальнага перавозу цыгарэтаў. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што з 2019 года назіраўся рэзкі рост колькасці затрыманай кантрабанды. У 2021 годзе мытнікі выявілі 22,4 млн кантрабандных цыгарэтных пачкаў.

Расследавальнікі звяртаюць увагу, што тым часам беларускі алігарх Аляксей Алексін адкрыў тытунёвую фабрыку «Интер Тобакко». У выніку вытворчасць цыгарэтаў у Беларусі ўдвая перавышала аб’ёмы ўнутранага спажывання.

Найбольш кантрабандных цыгарэтаў літоўскія памежнікі выявілі на чыгуначных пераходах. Цяпер кантроль за грузамі істотна ўзмацнілі.

Hавiны
Для змагання з Лукашэнкам Літва ўзмоцніць барацьбу з кантрабандай цыгарэт
2021.05.09 09:43

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў