Аб’яднаны пераходны кабінет прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»


Рашэннем ад 30 жніўня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Аб’яднаны пераходны кабінет, створаны Святланай Ціханоўскай.

У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» кабінет быў уключаны 5 верасня. Цяпер у спісе ўжо 86 пазіцыяў.

Нагадаем, пра стварэнне калектыўнага выканаўчага органу – Аб’яднанага пераходнага кабінету – было абвешчана падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» 9 жніўня.

Сёння ў склад Пераходнага кабінету ўваходзяць:  Святлана Ціханоўская (кіраўніца Кабінету), Валер Кавалеўскі (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў замежных справах), Павел Латушка (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў транзіце ўлады), Аляксандр Азараў (прадстаўнік Кабінету ў аднаўленні правапарадку), Валерый Сахашчык (прадстаўнік Кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы).

Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра Аб’яднаны пераходны кабінет пры Ціханоўскай
2022.08.11 10:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў