Расея зноў атакавала Украіну іранскімі «шагэдамі». Збітыя 14 дронаў


Уначы з 6 на 7 снежня расейцы зноў атакавалі Украіну дронамі-камікадзэ «Shahed-136/131». Атакі іранскімі «шагэдамі» не фіксаваліся з 17 лістапада, паведамляюць у камандаванні Паветранымі сіламі Украіны.

«Падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны паветранага камандавання «Усход» Паветраных сілаў было знішчана 11 «шагэдаў», яшчэ тры дроны на ўсходнім напрамку збівае СПА Сухапутных войскаў. Апроч таго, супрацьпаветранай абаронай збітыя адзін «Арлан-10» і яшчэ два варожыя беспілотнікі», – гаворыцца ў паведамленні Паветраных сілаў Украіны.

Усяго выявілі 14 беспілотнікаў, якія ляцелі з паўднёва-ўсходняга напрамку.

На днях кіраўніца аб’яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтру Сілаў аховы і абароны поўдня Наталля Гумэнюк адзначала, што расейцы зменшылі ўжыванне іранскіх дронаў-камікадзэ «Shahed-136», таму што або скончыўся іх запас, або змянілася тактыка іх выкарыстання. Вайсковы эксперты, у сваю чаргу, выказвалі меркаванні, што іранскія дроны проста не вытрымліваюць халадоў, бо зробленыя з пластыку, не ўстойлівага да маразоў.

Паводле інфармацыі СМІ, Расея і Іран дамовіліся наконт вытворчасці дронаў на тэрыторыі РФ.

Фота
«Нават з анальгетыкамі людзі курчацца ад болю». Як працуе шпіталь у Бахмуце, дзе ратуюць жыцці
2022.12.07 07:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў