ISW: Стратэгічныя расейскія авіябазы, імаверна, атакавала Украіна


Серыю выбухаў на стратэгічных расейскіх авіябазах у Энгельсе і каля Разані, імаверна, здзейснілі ўкраінскія сілы. Пра гэта піша Інстытут вывучэння вайны (ISW).



Як адзначаюць у зводцы ISW 6 снежня, Украіна, магчыма, спрабавала сарваць расейскую кампанію нанясення ракетных удараў па сваёй інфраструктуры:

«Украінскія войскі, імаверна, нанеслі ўдары па дзвюх расейскіх стратэгічных авіябазах 5 снежня, нязначна пашкодзіўшы іх. Пры гэтым прадэманстравалі здольнасць Украіны нанесці ўдар па расейскіх тылах і, магчыма, сарваць кампанію ўдараў Расеі па ўкраінскай інфраструктуры».

Выбухі на тылавых аэрадромах нарабілі шуму сярод супольнасці расейскіх блогераў, якая прыйшла да высновы, што «Масква цяпер пад пагрозаю з украінскай тэрыторыі».

Hавiны
У Кіеве пракаментавалі выбухі на аэрадромах у Расеі
2022.12.05 15:30

Раней паведамлялася, што раніцаю 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Два ваенныя самалёты атрымалі пашкоджанні. У той жа дзень паведамлялі пра падобнае здарэнне каля Разані.

Між іншым, у аўторак 6 снежня невядомым дронам быў атакаваны яшчэ адзін расейскі аэрадром – у Курску. Паведамляюць пра пажар на нафтаназапашвальніку.

Абноўлена
Беспілотнік атакаваў аэрадром у Курску
2022.12.06 08:05

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў