Ад 13 да 20 гадоў зняволення прысудзілі фігурантам «справы АГСБ»


Фігурантам «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі» агучылі вырак. Суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў пяці абвінавачаным ад 13 да 20 калоніі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фігуранты «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны» (АГСБ).
Фота: БелТА

Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак абвінавачаныя ў «справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», ім агучылі прысуд 5 снежня. Былі інкрымінаваныя адразу некалькі эпізодаў, сярод якіх – спроба падарваць вузел сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вялейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў агучыў наступныя тэрміны:

Наталлі Мацвеевай – 14 гадоў калоніі і штраф 400 базавых велічыняў (Br 12 800),

Вадзіму Гулевічу – 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых велічыняў (Br 19 200),

Кірылу Ашурку – 13 гадоў калоніі і штраф 400 базавых велічыняў (Br 12 800),

Аляксею Глотаву – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых велічыняў (Br 22 400),

Дзмітрыю Сасноўскаму – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых велічыняў (Br 22 400).

Аналітыка
Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»
2021.09.29 19:09

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў