Больш за 100 чачэнцаў, якія знаходзіліся каля беларускага памежнага пераходу «Берасце» на беларуска-польскай мяжы, разышліся.
Пра гэта паведаміў БелаПАНу праваабаронца Раман Кісляк.
«Сёння яны накіравалі зварот да прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары ў Польшчы, спадзеючыся, што пасля гэтага іхная праблема пачне вырашацца», – сказаў праваабаронца вечарам 30-га жніўня.
29 жніўня ля памежнага пераходу сабралася каля 200 чачэнцаў, якія беспаспяхова спрабавалі перасекчы мяжу праз аўтадарожны пункт пропуску на аўтобусе, а таксама цягніком Берасце-Тэрэспаль.
Гэтак уцекачы з Чачэніі хацелі прыцягнуць увагу польскага боку да сваёй праблемы. Па словах некаторых, яны жывуць у Берасці некалькі месяцаў і кожны дзень робяць спробы выехаць у Польшчу, каб атрымаць там статус бежанца. Чачэнцы кажуць, што пакідаюць радзіму, бо жыць там немагчыма. Больш за 100 з іх начавалі каля памежнага пераходу.
Паводле звестках Кісляка, ніхто з чачэнцаў затрыманы не быў.
МЯ, паводле naviny.by