навіны

Сталі вядомыя максімальныя крэдытныя стаўкі ў Беларусі на чэрвень 2025 года

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. Фота: ІА / Белсат
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. Фота: ІА / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Нацбанк Беларусі пастанавіў не мяняць дзейнага з сакавіка паказніку разліковых велічыняў стандартнай рызыкі (РВСР). Праз гэты паказнік вызначаюць максімальна магчымыя адсоткавыя стаўкі для новых крэдытаў фізічным і юрыдычным асобам.

У чэрвені стаўка РВСР будзе такая:


  • для новых крэдытаў юрыдычным асобам на тэрмін да трох гадоў уключна (акрамя льготных) – 12,87 % гадавых;
  • для новых крэдытаў юрыдычным асобам на тэрмін, большы за тры гады (акрамя льготных) – 12,29 % гадавых;
  • для новых крэдытаў фізічным асобам (акрамя льготных) – 18,18 % гадавых,
  • для новых тэрміновых безадкліканых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў з тэрмінам вяртання, большым за адзін год – 15,29 % гадавых.


Пры змене РВСР крэдытныя стаўкі (найперш на нерухомасць) адразу мяняюць і камерцыйныя банкі.


Захаванне памеру стаўкі значыць, што крэдыты на нерухомасць, якія дасягнулі гэтай столі, у чэрвені расці не будуць (павялічыць яе могуць толькі пры некаторых умовах). Але тыя крэдыты, якія столі не дасягнулі, могуць павялічыцца.


У красавіку 2025 года ўлады змянілі парадак рэгулявання стаўкі РВСР. Напрыклад, прызначылі яе для новых крэдытаў юрыдычным асобам у нацыянальнай валюце на тэрмін, большы за тры гады. Акрамя таго, у красавіку вярнулі стаўку РСВР для новых тэрміновых безадкліканых банкаўскіх укладаў фізічных асобаў з тэрмінам вяртання, большым за адзін год.


Гэта зрабілі для «недапушчэння празмернага росту максімальных адсоткавых ставак для гэтага віду крэдытаў».


Тэса Анэйда belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10