навіны

Поўдзень Беларусі рыхтуецца да машкары

Камар п'е кроў чалавека. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Jimmy Chan / Pexels
Камар п'е кроў чалавека. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Jimmy Chan / Pexels
podpis źródła zdjęcia

Неўзабаве прыйдуць цёплыя дні, але з плюсам на тэрмометры беларусаў чакаюць не надта прыемныя з'явы. Эпідэміёлагі папярэджваюць пра нашэсце камароў і мошак, што можа стацца сапраўднаю праблемаю для жыхароў паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.

Гэтак, у Берасці масавы вылет мошак прагназуюць у канцы красавіка – пачатку траўня. Таксічнае ўздзеянне іх сліны выклікае моцныя алергічныя рэакцыі, што можа быць прычынаю звароту да медыкаў.


Таму лепей праблему папярэдзіць, чым пасля змагацца з наступствамі, лічыць доктарка-тэрапеўтка Мая Церакулава:  


«Пазбягаць месцаў навалы машкары – гэта вільготныя тэрыторыі, каля вады не хадзіць. Калі жывяце ў прыватным сектары, каб побач з домам не было адкрытых лужын, калі ёсць басейн – зачыніць яго на гэты перыяд часу.


Калі пазбягаць месца з мошкамі немагчыма, апраніце адзенне, што максімальна закрывае цела. Не лішнім таксама будзе скарыстацца рэпелентамі. Падыдзе і звычайны спрэй ад камароў.

,,

Рэпелент трэба наносіць на адкрытыя ўчасткі скуры. Лёгка апрацаваць вопратку мае сэнс, калі яна асабліва тонкая. Таксама не варта распыляць сродак на твар – агрэсіўныя хімікаты могуць раздражняць вочы, нос і слізістыя абалонкі. Таму лепш нанесці на рукі, а потым акуратна на твар, абмінаючы вобласць вакол вачэй.


Калі ўсё-ткі абараніцца не ўдалося, месца ўкусаў можна апрацаваць антысептыкам, а для змяншэння ацёку можна прыкласці лёд. Складаней будзе, калі ў вас ёсць схільнасць да алергіі.

,,

«Гэта можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для здароўя, але ў асноўным у большасці людзей рэакцыя алергічная будзе мясцовая – гэта сверб і ацёк. Існуюць антыгістамінныя сродкі як мясцовага так і сістэмнага дзеяння. Вы можаце выкарыстаць самыя распаўсюджаныя – лоратадзін, цетырызін, супрасцін. Выпіць таблетку».


Падобная праблема ўзнікае ў Беларусі ўсё часцей. Усяму віною глабальнае пацяпленне. Цёплыя зімы спрыяюць выжыванню мошак, а вільготнае надвор'е стварае ідэальнае асяроддзе для размнажэння. Пік колькасці пратрымаецца да 2 тыдняў, пасля чаго колькасць двухкрылых істотна скароціцца.



Андрэй Сульжыц belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10