навіны

Берасцейскія чыноўнікі накупілі крэслаў яшчэ на 30 тысяч. Трэці раз за два месяцы

 Паседжанне Берасцейскага аблвыканкама. 28 снежня 2023 года, Берасце. Фота мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот: youtube.com / TRK_Brest
Паседжанне Берасцейскага аблвыканкаму. 28 снежня 2023 года, Берасце. Фота мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот: youtube.com / TRK_Brest
podpis źródła zdjęcia

Берасцейскія чыноўнікі працягваюць набываць новую мэблю. Два месяцы таму яны купілі 54 сталы, 35 тумбаў, 69 шафаў, 10 камодаў, а цяпер узяліся за крэслы.

Гэтым разам чыноўнікі з Берасцейскага гарвыканкаму размясцілі тэндар на сайце дзяржаўных закупак і закрылі яго ў той жа дзень, 16 красавіка. Агулам за офісныя крэслы заплацілі 29 876,26 рубля (больш за 9 тысяч долараў).


Праз фота з тэндару закупак «BGmedia» знайшоў іх у продажы ў Беларусі. Гэта было 21 крэсла «METTA-11» за 9,6 тысяч рублёў (цана аднаго – каля 457 рублёў). І яшчэ 116 крэслаў «Lucas» за 20,3 тысячы рублёў (каля 175 рублёў за штуку). Новую мэблю паставяць у гарвыканкам з 21 да 30 верасня.


Кампанія «Metta» называе сябе найбуйнейшым расейскім вытворцам інавацыйных эрганамічных крэслаў для офісу і дому. На сайце афіцыйнага імпарцёра «Metta» ў Беларусі такое крэсла каштуе ад 505 рублёў. На сайце 7745.by – ад 595 рублёў. Гарвыканкам купіў іх танней – 457 рублёў за штуку.


Крэслы «Lucas» робіць берасцейская кампанія «АКС-мэбля», за такую ж цану яны прадаюцца на сайце.


Гэта не першыя дарагія пакупкі берасцейкіх чыноўнікаў за кошт насялення вобласці. Напрыклад, два месяцы таму, 17 лютага, Берасцейскія аблвыканкам і гарвыканкам вырашылі абнавіць у сваіх кабінетах мэблю – купілі адразу 54 сталы, 35 тумбаў, 69 шафаў, 10 камодаў і 29 адбойных планак за 55 665,26 рубля. Але, падаецца, гэтага не хапіла, і 25 лютага гарвыканкам набыў новую партыю мэблі. За тыя ж сталы, тумбы, шафы, камоды і адбойныя планкі заплацілі яшчэ 70 460,89 рубля.

А на пачатку студзеня Берасцейскі аблвыканкам замовіў віншавальных паштовак ручной працы на 10 тысяч рублёў. Іх набылі так нашмат, што «вызначыць колькасць тавараў не ўяўляецца магчымым».


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10