Былы палітвязень, які калісьці ўцякаў з-пад арышту праз лес з Беларсі, цяпер – нібыта зноў у Беларусі. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што атрымалі яго «на рукі» ад уладаў Літвы. Калі факт прымусовай выдачы сапраўды будзе пацверджаны, гэта стварыць вельмі небяспечны прэцэдэнт, які можа закрануць іншых уцекачоў.