Праз 34 гады пасля атрымання незалежнасці і на 30-м годзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі былі зацверджаны асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Паглядзелі, што напісана ў дакуменце, і спыталі ў экспертаў, як гэта ўсё будзе рэалізоўвацца на практыцы і ці чакае беларусаў татальная ідэалагізацыя.