Тэрмін дзеяння некаторых дазволаў «Белтэхагляду» прывязалі да года выпуску аўтамабіляў.
Паводле новых правілаў, допуск на паўгода атрымаюць аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца для камерцыйнага перавозу пасажыраў, калі з выпуску мінула пяць і больш гадоў (у тым ліку год выпуску).
На такі ж тэрмін будуць атрымліваць дакументы аўтобусы і маршруткі, дзе больш за восем месцаў для сядзення (акрамя месца кіроўцы) і на якіх камерцыйна возяць людзей, з года выпуску якіх мінула два гады і больш.
Таксама на паўгода допуск атрымаюць машыны, прызначаныя для навучання кіраванню, калі з іх года выпуску мінула пяць і больш гадоў.
Допуск тэрмінам на адзін год атрымаюць легкавікі для камерцыйнага перавозу пасажыраў, якім менш за пяць гадоў, а таксама аўтобусы і маршруткі для пасажыраперавозу, якім менш за два гады.
Адразу на тры гады тэхагляд атрымаюць легкавікі, цяжкавікі і прычэпы з дазволенай максімальнаю масаю да 3,5 т, квадрацыклы, матацыклы і мапеды, з года выпуску якіх мінула менш за тры гады.
Тэса Анэйда / belsat.eu