навіны

Браняваную машыну, на якой зніклі амерыканскія вайскоўцы ў Літве, абяцаюць хутка выцягнуць з балота

Ратавальнікі спрабуюць выцягнуць браніраваны аўтамабіль з балота. Крыніца: delfi.lt
Ратавальнікі спрабуюць выцягнуць браняваны аўтамабіль з балота. Крыніца: delfi.lt
podpis źródła zdjęcia

Міністр абароны Літвы Довіле Шакаліене паведаміла ў сацыяльных сетках, што інтэнсіўная ратавальная аперацыя працягваецца. Яна адзначыла, што ратавальнікі вельмі стомленыя, але настроеныя рашуча.

Шакаліене паведаміла больш звестак пра тое, што адбылося ўначы падчас пошукаў вайскоўцаў і спробаў выцягнуць з багны знойдзеную браняваную машыну.

,,

«Цяпер рыхтуюцца да прыбыцця дарожнага земснарада, таксама вядомага як «павук». Гэта надзвычай вялікая і магутная адзінка тэхнікі не магла прыбыць па ўжо падрыхтаваным маршруце, ёй давялося рухацца ў абыход. Абсталяванне такіх памераў не можа рухацца вельмі хутка, земснарад ідзе на вельмі нізкай хуткасці. Экскаватар, што рушыць наперадзе, спрабуе палепшыць пад'езд, расчышчаецца шлях. Тым часам нашыя вадалазы паспрабавалі зноў пагрузіцца, але вакол затанулай тэхнікі ўсё яшчэ зашмат глею, таму яны пакуль нічога больш зрабіць не могуць», – перадае словы міністаркі «Delfi».


Таксама міністарка абароны адзначыла, што ўчора экскаватар ужо зачапіў метал падчас раскопак вакол тэхнікі: «Былі зробленыя спробы дадаткова выдаліць глей, каб пасля прыбыцця земснарада можна было як мага хутчэй пачаць адпампоўванне».

Міністарка спадзяецца, што земснарад хутка дабярэцца да месца здарэння.

,,

«Калі земснарад запаўзе ў балота, ён пачне змешваць глей з вадою, каб стварыць масу, прыдатную для адпампоўвання. З гэтага моманту мы спадзяёмся пабачыць прагрэс на працягу некалькіх гадзінаў. Гэта ідэальны сцэнар. Прыбылыя польскія вайскоўцы маюць досвед у такіх выпадках і дзеляцца парадамі, але і яны, і амерыканцы прызнаюць, што мясцовасць вельмі нязручная. Спадзяёмся, што раніцаю нам удасца зачапіць затанулую тэхніку. Усё неабходнае абсталяванне ўжо падрыхтаванае, чакаем прыбыцця земснарада і пачнем пампаваць», – паведаміла Довіле Шакаліене.


Нагадаем, што 25 сакавіка чацвёра вайскоўцаў ЗША зніклі без вестак у Літве каля Пабрадзе падчас вучэнняў. Спачатку паведамлялася пра трох зніклых, але пазней Штаб сілаў ЗША ў Еўропе і Афрыцы пацвердзіў, што зніклі чацвёра вайскоўцаў 1-й брыгады 3-й пяхотнай дывізіі разам з аўтамабілем.

Увечары 26 сакавіка на палігоне ў Пабрадзе знайшлі гусенічную браняваную рамонтна-эвакуацыйную машыну «M88 Hercules», якою падчас вучэнняў ехалі зніклыя амерыканскія вайскоўцы, паведамляе LRT са спасылкаю на армію ЗША.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10