навіны

У Менску затрымалі ўдзельнікаў махлярскага кол-цэнтру: забралі грошы і дарагія аўты

Здымак носіць ілюстрацыйны характар
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

У сталіцы затрымалі 37 асобаў, якія падазраюцца ва ўдзеле ў махлярскай схеме кол-цэнтру. Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў.

«Паводле лініі супрацьдзеяння кіберзлачынствам літаральна ўчора былі затрыманыя ўдзельнікі адной са злачынных групаў – гэта кол-цэнтр, што быў выяўлены на тэрыторыі Менску, – заявіў Кубракоў. – Затрыманыя 37 асобаў, якія здзяйснялі махлярствы».

Праваахоўнікі ўжо вынялі значныя сумы наяўных грошай і дарагія аўтамабілі.

Следства мяркуе, што затрыманыя могуць быць датычныя да больш як 100 злачынстваў, здзейсненых на тэрыторыі дзвюх краінаў. Крымінальныя справы будуць працягнутыя, паведаміў міністр.

Нагадаем, некалькі дзён таму ў Менску затрымалі «куратара» нелегальнай міграцыі, які выкраў дваіх асобаў. Абвінавачваны здымаў на відэа катаванні выкрадзеных, высылаў відэа іхным родзічам і патрабаваў выкуп.

Надзея Вольная / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10