навіны

Салют на 9 траўня ў Менску будзе амаль удвая даражэйшы, чым летась

Салют у Менску 9 траўня 2020 года
Салют у Менску 9 траўня 2020 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Сталася вядома, колькі сёлета будзе каштаваць салют да Дня перамогі. Як вынікае з інфармацыі, апублікаванай на сайце дзяржзакупак, у паветра плануецца пусціць 505 тысячаў рублёў.

Галоўны салют запусцяць 9 траўня паміж 22:00 і 23:00 у парку імя Я. Купалы ў Менску. Доўжыцца ён будзе 5 хвілінаў.


Таксама феерверкі будуць арганізаваныя ў менскіх парках Паўлава і Уга Чавэса, на ўзбярэжжы вадасховішча Дразды, каля «Чыжоўка-арэны» і Нацыянальнай бібліятэкі.


Колеры салютаў мусяць супадаць з колерамі дзяржаўнага сцягу. Падчас запуску павінна гучаць песня «Дзень Перамогі».


Усе салюты будзе ладзіць адна кампанія, абраная пастаўніком.


У 2024 годзе феерверк 9 траўня каштаваў 300 тысячаў рублёў, у 2023-м – 220 тысячаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10