навіны

На сайце МУС ізноў можна праверыць, ці не забаранілі вам выезд з Беларусі

пашпарт
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: DW
podpis źródła zdjęcia

МУС вярнуў магчымасць праверыць наяўнасць абмежаванняў на выезд з Беларусі. Гэтая паслуга адсутнічала на сайце як мінімум тыдзень, паведамляла «Медыязона».

Пасажыры аўтобуса «Гомль-Вільня» на памежным пераходзе. Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Шуфлядка

Станам на 2 красавіка функцыя правярання забароны на выезд працуе на сайце як і раней – у асабістым кабінеце ў раздзеле для фізічных асобаў.

МУС не патлумачыў, чаму адключаў паслугу, а цяпер вярнуў яе.

Пры немагчымасці праверыць праз сайт ведамства, ці не забаранілі вам выезд з радзімы, можна звярнуцца ў аддзел грамадзянства і міграцыі РУУС паводле месца рэгістрацыі ці фактычнага пражывання.

Падставы, паводле якіх асоба можа атрымаць такую забарону, пералічаныя ў артыкуле 7 закону № 49-З «Аб парадку выезду і ўезду ў Рэспубліку Беларусь».

Пад такія абмежаванні трапляюць у тым ліку беларусы, якія ўхіляюцца ад вайсковага абавязку, фігуруюць у крымінальных справах, пастаўленыя на ўлік у органах дзяржбяспекі, перабываюць пад прэвентыўным наглядам, маюць маёмасныя і падатковыя абавязанні.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10