навіны

Пракуратура Літвы расказала, чаму ў Вільні ўпаў самалёт DHL

Абломкі грузавога самалёта кампаніі DHL, што ўпаў каля жылога дому ў Вільні.
Абломкі грузавога самалёта кампаніі DHL, што ўпаў каля жылога дому ў Вільні. Вільня, Літва. 25 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Самалёт DHL «Boeing 737-400» упаў у Вільні 25 лістапада 2024 года. Эксперты, якія праводзяць дасудовае расследаванне здарэння, вызначылі найбольш верагодную прычыну катастрофы, апавяла пракуратура Літвы.

Цягам чатырох месяцаў былі праведзеныя агляд месца здарэння, аналіз запісаў бартавых самапісцаў самалёта і перамоваў у кабіне экіпажу, а таксама іншых звестак, атрыманых падчас расследавання.

,,

«Было вызначана, што крушэнне самалёту, хутчэй за ўсё, адбылося праз адмову гідраўлічнай сістэмы, якая адказвае за выпуск закрылкаў, што, імаверна, і прывяло да падзення самалёта. Іншыя версіі аварыі былі зняпраўджаныя звесткамі, атрыманымі падчас расследавання», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.


Абломкі грузавога самалёта кампаніі DHL, які ўпаў каля жылога дому ў Вільні. На борце былі чатыры асобы: два пілоты і два працаўнікі. У лякарню даставілі двух пацярпелых, адзін чалавек загінуў. Вільня, Літва. 25 ліcтапада 2024 года. Фота: Белсат

Расследаванне катастрофы самалёта ў Вільні: доказаў тэракту няма

навіны

Літоўскі бок перадаў у кампетэнтныя органы Іспаніі запыт на правядзенне следчых дзеянняў з пілотам, які цяпер праходзіць лячэнне ў Іспаніі, на падставе еўрапейскага ордару на расследаванне. Загадана выставіць пілоту падазрэнні, а таксама дапытаць яго.


«Пастанова была прынятая ў мэтах правядзення дакладнага расследавання абставінаў авіякатастрофы, якая, на падставе звестак, што маюцца на цяперашні момант, імаверна была выкліканая чалавечай памылкай», – зазначае пракуратура.


25 лістапада а 05:31 у Вільні каля жылога дому на вуліцы Жырню (Žirnių), за некалькі кіламетраў ад віленскага аэрапорту, упаў грузавы самалёт «Boeing 737-400» авіякампаніі «Swift Air», што ляцеў з Ляйпцыгу з рэйсам для кампаніі DHL.


Пасля ўдару аб зямлю паветранае судна сутыкнулася з домам, у якім жылі 12 асобаў. Усе яны былі паспяхова эвакуяваныя. Частка сценаў дому абрынуліся ад удару самалётных абломкаў, згарэлі ўнутраныя памяшканні, частка даху, тры легкавыя аўты.


У катастрофе загінуў 48-гадовы пілот з Іспаніі. Яшчэ адзін 34-гадовы грамадзянін Іспаніі атрымаў раненні. Таксама пацярпелі два іншыя чальцы экіпажу – 55-гадовы грамадзянін Нямеччыны і 34-гадовы – Літвы.


Пацярпелымі ў справе былі прызнаныя 16 чалавек.


Дасудовае расследаванне, што ўзначальвае пракурор Дэпартаменту расследавання арганізаванай злачыннасці і карупцыі Генеральнай пракуратуры, праводзіцца Бюро крымінальнай паліцыі Літвы паводле некалькіх артыкулаў літоўскага Крымінальнага кодэксу: пазбаўленне жыцця праз неасцярожнасць з парушэннем устаноўленых прававымі актамі правілаў паводзінаў, нанясенне цяжкай шкоды здароўю ў выніку парушэння ўсталяваных прававым актам асаблівых правілаў паводзінаў, знішчэнне маёмасці праз неасцярожнасць, неналежнае ўтрыманне або рамонт паветранага транспартавага сродку.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10