навіны

«Make America Go Away»: візіт Вэнса ў Грэнландыю выклікаў хвалю абурэння

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймз Дэйвід Вэнс. Крыніца: BILD на русском / Telegram
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймз Дэйвід Вэнс. Крыніца: BILD на русском / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс разам з жонкай без запрашэння наведаў Грэнландыю, што выклікала вострую рэакцыю з боку ўладаў вострава і Даніі. Амерыканская дэлегацыя прызямлілася на базе «Пітуфік» у паўночна-заходняй частцы краіны, абмінаючы сталіцу Нук, дзе візіт палічылі непажаданым.

Перад вылетам Вэнс пажартаваў: «Раз ужо ўсе так расхваляваліся праз паездку Ушы, я падумаў, хай і мне дастанецца крыху весялосці, палячу з ёю». Гэтыя словы, як і ранейшыя заявы Доналда Трампа пра магчымае «набыццё» вострава, толькі ўзмацнілі напружанасць паміж Даніяй і ЗША, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Прэм’ер-міністр Грэнландыі Муці Эгэдэ рэзка адрэагаваў: «Мы не можам прыняць паўтаральных заяваў пра далучэнне і кантроль над Грэнландыяй».

Падчас кароткага двухгадзіннага візіту Вэнс паабедаў з амерыканскімі вайскоўцамі і адказаў на пытанні журналістаў. Ён падкрэсліў, што «шмат якія краіны пагражаюць Грэнландыі, яе тэрыторыі і марскім шляхам», ды заявіў, што ЗША не будуць «зарываць галаву ў снег», назіраючы за дзеяннямі Расеі і Кітаю ў Арктыцы.

Вэнс таксама раскрытыкаваў палітыку Даніі, сцвярджаючы, што краіна «недастаткова інвестуе ў бяспеку Грэнландыі» і выказаў здагадку, што востраў можа ў будучыні атрымаць незалежнасць і далучыцца да ЗША.

Капэнгаген адрэагаваў жорстка. Прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што «гэта непрымальны ціск». Пратэсты адбыліся і сярод мясцовых жыхароў: у Нуку былі ўсталяваныя сцягі і плакат з надпісам «Нашая зямля. Нашая будучыня», а некаторыя ўдзельнікі выйшлі на дэманстрацыю ў бейсболках з надпісам «Make America Go Away».

Пад ціскам крытыкі амерыканская дэлегацыя скараціла візіт да аднаго дня, а Уша Вэнс адмяніла ўдзел у запланаваных спаборніцтвах на сабачых запрэжках.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10