Naviny

«Кіберпартызаны» пацвердзілі, што атрымоўвалі гранты праз фонд зніклай Мельнікавай

img
Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец паведаміла «Белсату», што арганізацыя атрымлівала фінансавую дапамогу праз кампанію «Białoruś Liberty», якую ўзначальвае зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. На рахунках фонду завіслі «некалькі дзясяткаў тысяч долараў», што належаць «Кіберпартызанам».