навіны

Памылка пілота разглядаецца як асноўная версія катастрофы самалёта DHL у Вільні

Абломкі грузавога самалёта кампаніі DHL
Абломкі грузавога самалёта кампаніі DHL, які ўпаў каля жылога дому ў Вільні. Вільня, Літва. 25 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Эксперты, якія расследуюць прычыны катастрофы самалёта DHL у Вільні ў лістападзе 2024 года, мяркуюць, што да яе магла прывесці памылка пілота, паведамляе літоўскі партал 15min.lt са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Абломкі грузавога самалёта кампаніі DHL, які ўпаў каля жылога дому ў Вільні. На борце былі чатыры асобы: два пілоты і два працаўнікі. У лякарню даставілі двух пацярпелых, адзін чалавек загінуў. Вільня, Літва. 25 ліcтапада 2024 года. Фота: Белсат
Расследаванне катастрофы самалёта ў Вільні: доказаў тэракту няма навіны

Адразу пасля аварыі самалёта разглядаліся некалькі версіяў: тэхнічная няспраўнасць, вонкавае ўздзеянне і людская памылка. На цяперашнім этапе эксперты схіляюцца да думкі, што самалёт мог упасці праз памылку пілота. Была таксама версія тэракту, але пацверджанняў гэтаму не знайшлося. Канчатковыя высновы, аднак, пакуль не зробленыя.


25 лістапада каля 05:31 у Вільні каля жылога дому на вуліцы Жырню (Žirnių), за некалькі кіламетраў ад віленскага аэрапорту, упаў грузавы самалёт «Boeing 737-400» авіякампаніі «Swift Air», што ляцеў з Ляйпцыгу з рэйсам для кампаніі «DHL».


Пасля ўдару аб зямлю паветранае судна сутыкнулася з домам, у якім жылі 12 асобаў. Усе яны былі паспяхова эвакуяваныя. Частка сценаў дому абрынуліся ад удару самалётных абломкаў, згарэлі ўнутраныя памяшканні, частка даху, тры легкавыя аўты.


У катастрофе загінуў 48-гадовы пілот з Іспаніі. Яшчэ адзін 34-гадовы грамадзянін Іспаніі атрымаў раненні. Таксама пацярпелі два іншыя чальцы экіпажу – 55-гадовы грамадзянін Нямеччыны і 34-гадовы – Літвы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10