навіны

У Еўразвязе не дамовіліся на вылучэнне пяці мільярдаў еўраў Украіне

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Council of the European Union / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Council of the European Union / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Пастанову пра грашовую дапамогу Украіне заблакавалі Францыя і Італія.

На саміце 20 сакавіка лідары краінаў ЕЗ дамовіліся працягваць падтрымліваць Украіну, аднак не здолелі неадкладна вылучыць краіне 5 мільярдаў еўраў на закуп боепрыпасаў, паведаміў «Bloomberg» са спасылкаю на дыпламатычныя крыніцы.


Прапанову працягнуць дапамогу Украіне падтрымалі ўсе чальцы ЕЗ за выключэннем Вугоршчыны, а вось Францыя і Італія заявілі, што ім неабходна больш часу на вывучэнне фінансавых і тэхнічных дэталяў, каб прыняць пастанову пра неадкладную дапамогу.


Нагадаем, раней кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас прапаноўвала вылучыць Украіне 20–40 мільярдаў еўраў да канца 2025 года, згодна з памерамі эканомік краінаў Звязу. Гэта не спадабалася Італіі, Францыі, Іспаніі і Партугаліі, пасля чаго пастанавілі вылучыць пяць мільярдаў на закуп буйнакаліберных боепрыпасаў.


Тэса Анэйда / «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10