навіны

У КДБ расказалі пра мытніка, які нібы працаваў на літоўскія спецслужбы

Дзмітрый Скубілаў. Здымак з відэа: ОНТ
Дзмітрый Скубілаў. Здымак з відэа: ОНТ
podpis źródła zdjęcia

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускай мытні, які, як заяўляецца, быў агентам замежных спецслужбаў. Пра гэта апавялі ў фільме на тэлеканале ОНТ.

У эфіры заяўляецца, што затрымалі Дзмітрыя Скубілава, супрацоўніка Ашмянскай мытні, які меў від на жыхарства ў Літве. Там у яго жыла сям'я – жонка і двое малых дзяцей.

Паводле фільму, у адну з паездак да сям’і ў Літву, на ўездзе ў Вільню, Скубілава спыніла паліцыя. У паліцэйскай машыне быў працаўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы ў цывільным. Мытніка адвезлі ў будынак ДДБ у Вільні, дзе сказалі, што ён павінен дапамагчы літоўскаму боку.

Паводле Скубілава, да супрацы яго змусілі пагрозамі, у тым ліку дэпартацыі. Як заяўляецца, мытнік перадаў спецслужбам звесткі на сотні асобаў, а таксама пра мытныя пункты пропуску і працу БелАЭС, якую Літва лічыць пагрозаю сваёй бяспецы.

Беларускі бок вінаваціць мытніка ў тым, што той збіраў інфармацыю пра былых і дзейных супрацоўнікаў КДБ, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага памежнага камітэту ды іншых. Яго асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 500 базавых велічыняў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10