навіны

Пайшла зачыстка праўладных каналаў? Даносчыца Бондарава арыштаваная

Даносчыца Вольга Бондарава з манекенам байца АМАПу
Даносчыца Вольга Бондарава з манекенам байца АМАПу. Фота: Telegram-канал Вольгі Бондаравай
podpis źródła zdjęcia

Штосьці адбываецца з сеткаю праўладных Telegram-каналаў: адны замаўкаюць, іншыя проста знікаюць. Падобна, гэтае штосьці пачалося на наступны дзень па інаўгурацыі Лукашэнкі – ці нават у дзень інаўгурацыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Удзельнік акцыі трымае ў руках плакат з турэмнымі кратамі, якія сімвалізуюць беларускае насельніцтва ў турмах і несвабоду ў Беларусі, у другую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Кракаў, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Як змагацца ў Беларусі? Што карыснага яшчэ можна зрабіць, каб за гэта не пасадзілі

Шуфлядка

Знаная праўладная актывістка, даносчыца Вольга Бондарава перастала абнаўляць свой Telegram-канал пасля раніцы 26 сакавіка, заўважыла «Наша ніва». Разам з тым, зніклі яшчэ прынамсі тры праўладныя Telegram-каналы, расказвае Reform.news.


Мяркуючы з Telegram-каналу Бондаравай, актыўнасць на ім магла спыніцца яшчэ апоўдні 25 сакавіка – у час інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Удзень і ўвечары 25 сакавіка ейны канал не абнаўляўся, а 26 сакавіка былі апублікаваныя допісы, якія, мяркуючы са змесціва, маглі быць створаныя загадзя і запланаваныя на будучы час публікацыі.


Адзін з прыхільнікаў Бондаравай, актывіст Кірыл Фралоў заявіў, што даносчыца была затрыманая паводле адміністратыўнай справы на 13 дзён, а затым выдаліў допіс.


Абноўлена. У судзе Маскоўскага раёну Менску журналісту выдання «Зеркало» пацвердзілі, што Бондарава знаходзіцца пад арыштам: «Судовае паседжанне было 26 сакавіка, прызначанае пакаранне ў 13 содняў адміністрацыйнага арышту».


Яшчэ некалькі праўладных каналаў былі проста выдаленыя. Reform.news звяртае ўвагу на знікненне каналаў «Посусекам», «Графач» і «Для Служебного Пользования». Апошні быў выдалены яшчэ тыдзень таму – і «перамогу» над ім святкавала сама Бондарава. Першыя два, мяркуючы са старонняга архіву паведамленняў, перасталі абнаўляцца ўвечары 26 сакавіка.


«А што гэта за флэш-моб такі ў мясцовых сіснацыкаў – каналы свае выдаляць?» – задалася пытаннем прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалаімава, якая сама пабывала пад арыштам год таму. Сярод адказаў ёй згадалі знікненне яшчэ аднаго каналу – «Paganus», выдалены невядома калі і «пераствораны» 27 сакавіка.


Прытым мноства праўладных – і не менш адыёзных – каналаў працягвае працу. Абсалютная бальшыня ў сваіх публікацыях не каментуе знікнення паплечнікаў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10