У Літве працягваюць шукаць вайскоўцаў ЗША, якія зніклі падчас вучэнняў на палігоне Падброддзе за 15 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Афіцыйна экіпаж бранявой машыны выконваў тэхнічнае заданне – эвакуацыю іншага транспартавага сродку.