Былы палітвязень Юрась Зянковіч, асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі за спробу «дзяржаўнага перавароту» і вызвалены паводле патрабавання ЗША, заявіў на прэс-канферэнцыі, што падчас зняволення даведаўся пра вайскоўцаў, асуджаных за сапраўдную спробу перавароту, паведамляе «Zerkalo».
Палітолаг Сяргей Марцалеў распавёў, што палітвязень Мікола Аўтуховіч падазраваў у супрацы з беларускімі спецслужбамі Паўла Бялюціна, які збег у Літву, але апынуўся ў Беларусі. Пра гэта Марцалеў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Кіраўнік фонду «Białoruska Chrześcijańska Demokracja fundacjaBChD» (партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя») Яўген Дудкін прызнаўся, што супрацоўнічае з КДБ. Такую заяву ад імя партыі зрабіў сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук. Дудкін піша, што супраць ягонай асобы спецыяльна распачатая кампанія.