навіны

Адно з папулярных у Беларусі таксі выключылі з Рэестру аўтамабільных перавозаў пасажыраў

Таксі
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: auto.onliner.by
podpis źródła zdjęcia

Рэестр аўтамабільных перавозаў пасажыраў быў створаны ў Беларусі 1 лістапада 2024 года. Менш чым праз паўгода сталася вядома пра першы выпадак выключэння з яго сэрвісу таксі за парушэнні заканадаўства, піша «Myfin.by».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: av.by

Мабільны аператар «А1» запускае ўласнае таксі, каб разбіць манаполію «Яндексу»

навіны

З Рэестру было выключанае таксі «Maxim». Транспартавая інспекцыя таксама прыняла пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу «taximaxim.by».


Паводле першага намесніка кіраўніка транспартавай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі Юрыя Касцюка, гэта першы выпадак выключэння з Рэестру.


Прычынаю паслужылі шматлікія факты перадачы замоваў кіроўцам-нелегалам – асобам, не зарэгістраваным у якасці ІП і не ўлучаным у штат аўтамабільных перавознікаў. Сцвярджаецца, што ў выніку пасажырам надаваліся небяспечныя паслугі, выручка асядала ў кішэнях «нелегалаў», а падаткі з выручкі ў бюджэт не паступалі. Цярпелі ад такой дзейнасці таксама дыспетчарскія службы і аўтамабільныя перавознікі.


Аднаму кіроўцу «Maxim» нібыта перадаў цягам некалькіх месяцаў замовы на перавоз пасажыраў на суму, большую за 12 тысячаў рублёў. Гэты кіроўца ўжо прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у перавозе пасажыраў.

,,

«У выніку захадаў, праведзеных Транспартавай інспекцыяй пасля 1 лістапада 2024 года, спыненыя факты незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці цэлага шэрагу падобных кіроўцаў. Пры гэтым не застаўся ў баку і арганізатар – дыспетчар, які выкарыстоўваў сістэму «Maxim», – кажа Юрый Касцюк. – Пастановаю эканамічнага суда Гомельскай вобласці ўказаны суб’ект гаспадарання прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу за незаконную дзейнасць з канфіскацыяй часткі даходу, атрыманага ад яе ажыццяўлення».


У Рэестры аўтамабільных перавозаў пасажыраў дыспетчары і пасажыры могуць спраўдзіць, ці адпавядаюць аўтамабіль-таксі і кіроўца крытэрам бяспекі. Таксама Рэестр папярэджвае кожнага перавозніка пра неабходнасць прайсці тэхагляд, атрымаць медычную даведку, замяніць пасведчанне кіроўцы і т.п.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10