навіны

Улады будуць працягваць трэсці агенцтвы нерухомасці

Прадстаўнікі фінансавай міліцыі. Фота: Беларусь Сегодня
Прадстаўнікі фінансавай міліцыі. Фота: Беларусь Сегодня
podpis źródła zdjęcia

Улады патлумачылі, чаму сілавікі прыходзілі ў агенцтвы нерухомасці: правяранні выявілі сур’ёзныя парушэнні. Таму ўсё працягнецца. 

Чытайце таксама:
Супрацоўнікі АМАП на акцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News

«Прыходзяць адразу з «маскі шоў». Рэйды па агенцтвах нерухомасці працягваюцца

У Беларусі працягваюцца правяранні кампаніяў, што аказваюць рыелтарскія паслугі. Намеснік міністра падаткаў і збораў Уладзімір Муквіч на прэс-канферэнцыі 12 чэрвеня растлумачыў, што візіты сілавікоў і падаткавікоў у офісы агенцтваў нерухомасці былі звязаныя з выяўленнем сістэматычных парушэнняў, паведамляе «Зеркало».

З ягоных словаў, у хадзе супольных правяранняў працаўнікі сілавых структураў і Міністэрства падаткаў і збораў выявілі, што многія рыелтарскія кампаніі хавалі частку даходаў і не адлюстроўвалі ўсёй выручкі ад сваіх паслуг.

«Былі выяўленыя сур’ёзныя, сістэматычныя парушэнні з боку асобных кампаніяў. Некаторыя фірмы пайшлі на добраахвотнае ўрэгуляванне», – заявіў Муквіч. Відаць, у гэтым выпадку ідзецца пра пагашэнне недаплачаных збораў.

Намеснік міністра дадаў, што правяранні будуць працягвацца. Ужо цяпер плануецца прызначэнне новых – «два правяранні на падыходзе, будзем прызначаць далей».

Нагадаем, што ў пачатку красавіка ў краіне прайшоў рэйд па агенцтвах нерухомасці. Сілавікі прыходзілі без папярэджання, клалі ўсіх працаўнікоў тварам на падлогу, забіралі тэхніку і дакументы, арыштоўвалі кіраўнікоў.

Паводле эксперткі ў сферы нерухомасці Наталлі Літоўскай, прычынаю ператрусаў магло стаць тое, што пасля вывучэння гадавых справаздачаў сілавікі прыйшлі да тых, «каго падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў, атрыманні грошай «міма касы» і выплаце заробкаў у канвертах».

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10