У Беларусі з'явіцца рэестр аўтамабільных перавозчыкаў
25.01.2024, 21:32
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Туды будуць уключаныя перавозчыкі нерэгулярных зносін.
У Беларусі створаць «рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах». Пра гэта гаворыцца ва ўказе «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе «Пул першага».
Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Аператарам і ўладальнікам рэестра будзе Транспартная інспекцыя. У рэестр уключаць звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі), кіроўцах, дыспетчарах перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчарах таксі.
З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2024 года трапіць у рэестр можна будзе без аплаты дзяржаўнай мыты, а потым прыйдзецца заплаціць.
Замежныя дыспетчары павінны будуць стварыць у Беларусі юрыдычную асобу.
Улады даўно спрабуюць усталяваць большы кантроль над перавозчыкамі. У лістападзе 2023 года на нарадзе ў Лукашэнкі анансавалася стварэнне рэестра. Таксама гаварылася, што персанальныя дадзеныя, у тым ліку дадзеныя паездках пасажыраў таксі, павінны захоўвацца ў Беларусі.