навіны

Джокер на пратэсце ў Аргентыне і выбух вулкану Фуэга ў Гватэмале. Фатаграфіі тыдня

Пратэстоўца ў касцюме Джокера бярэ ўдзел у дэманстрацыі футбольных фанатаў і пенсіянераў, якія патрабуюць павышэння пенсіяў і выступаюць супраць захадаў жорсткай эканоміі, уведзеных урадам Хавіера Мілея. Буэнас-Айрэс, Аргентына. 12 сакавіка 2025 года. Фота: Rodrigo Abd / AP Photo / East News

podpis źródła zdjęcia

Пратэсты супраць палітыкі Хавіера Мілея ў Аргентыне, поўнае зацьменне Месяца, вывяржэнне вулкану ў Гватэмале, апоўзень у Балівіі – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Суседзі ўмацоўваюць дом пасля апоўзня, які закрануў дзясяткі жылых дамоў у раёне Кадавіса (Codavisa) на поўдні Ля-Пасу (La Paz), Балівія. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Aizar Raldes / AFP / East News

Мясцовы жыхар стаіць у двары свайго дому, пакуль падымаецца дым ад пажару пасля расейскага ракетнага абстрэлу на ўскраіне Адэсы, Украіна. 11 сакавіка 2025 года. Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News

Вывяржэнне вулкану Фуэга (Fuego) у заходняй частцы Гватэмалы. Амаль тысячу чалавек эвакуявалі раніцаю пасля новага вывяржэння Фуэга, які лічыцца самым актыўным вулканам у Цэнтральнай Амерыцы. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Johan Ordonez / AFP / East News

Рэакцыя дзіцяці з асаблівымі патрэбамі на тое, што яго аблілі фарбаю падчас «Голі», індуісцкага вясновага фестывалю фарбаў, у адмысловай школе ў Мумбаі, Індыя. 12 сакавіка 2025 года. Фота: Indranil Mukherjee / AFP / East News

Поўнае зацьменне Месяца фіксуюць з дапамогаю лазера, скірованага з тэлескопа ў абсерваторыі Фостэра ў Сант'яга, Чылі. 14 сакавіка 2025 года. Фота: Javier Torres / AFP / East News

Жанчына сталага века з крыжом у руцэ крычыць перад шэрагам АМАПу, які блакуе вуліцу пасля сутыкненняў з прыхільнікамі Кэліна Джарджэску (Calin Georgescu) пасля таго, як выбарчы орган Румыніі адхіліў яго кандыдатуру на паўторных прэзідэнцкіх выбарах у Бухарэсце, Румынія. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Andreea Alexandru / AP Photo / East News

Афганскія жанчыны чакаюць у чарзе па бясплатны іфтар (вечаровы прыём ежы падчас Рамадану) на ўскраіне Кабулу, Афганістан. 12 сакавіка 2025 года. Фота: Wakil Kohsar / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10